У Белаазёрску грамадскія актывісты працягваюць змагацца за дарогі



Белаазёрскія актывісты кампаніі «За наш горад» працягваюць змагацца за добраўпарадкаванне свайго горада. Яны напісалі зварот да мясцовых уладаў і Дзяржаўтаінспекцыі, дзе акрэслілі праблему з дарожным пакрыццём у дварах дамоў. У якасці прыкладу прыведзена дваровая тэрыторыя дома № 3 па праспекце Міра. Дарожнае пакрыццё там знаходзіцца ў нездавальняючым стане, – кажа ўдзельнік акцыі актывіст кампаніі “За наш горад” Валянцін Лазарэнкаў:

– Мы лічым, што існуючае дарожнае пакрыццё ўяўляе відавочную небяспеку для дарожнага руху. Гэта таксама абцяжарвае праезд машын “хуткай медыцынскай дапамогі” і іншых спецыяльных службаў. Пра гэтую дваравую тэрыторыю ажыццяўляецца праезд да іншых шматпавярховых дамоў. Вось таму і праблема, якую мы паднялі разам з жыхарамі горада Белаазёрска, і лічым, што яна павінна быць вырашана.

Паводле Валянціна Лазарэнкава, жыхары дома падпісаліся пад зваротам. Ім быў абяцаны рамонт, і пад гэта вылучаны грошы яшчэ 5 гадоў таму. Але тады рамонт паабяцалі і не зрабілі.

Беларускае Радыё Рацыя