У Белаазёрску пачалі рамантаваць дарогі



Дарогі ў мікрараёне сярэдняй школы № 3 горада Белаазёрска пачалі рамантаваць. Праз 2 гады ўлада пачула людзей, якія звярталіся да яе з адпаведнай просьбай, – дарогі не рамантаваліся больш за 30 гадоў. Арганізатарамі звароту выступілі актывісты кампаніі “Гавары праўду” і мясцовыя сацыял-дэмакраты, кажа Валянцін Лазарэнкаў:

– Было сабрана больш за 136 подпісаў грамадзянаў, якія звярталіся да ўлады, каб паскорыць вырашэння гэтых праблем. Сёння гэтыя грамадзяне ўжо пазнаюць на вуліцы Ігара Леўчанку, хто збіраў гэтыя подпісы, і кажуць яму “дзякуй”, бо „ёсць надзея на тое, што за 30 гадоў было не зробленае, з вашай дапамогай будзе вырашана”. Калі яшчэ ў мінулым годзе яны сабралі подпісы і нічога не пачалося, яны махнулі рукой і сказалі, што мы так ужо збіраем гадоў 10.

Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што гэтаму паспрыяла змена ўлады. Зараз у Белаазёрску новы старшыня гарвыканкама Уладзімір Пракапчук, які ахвотна ідзе на кантакт з актывістамі, каб абмеркаваць праблемы горада і магчымасці іх вырашэння.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя