У Белаазёрску патрабуюць упарадкаваць двор



Жыхары дома №3 па праспекту Міра ў Белаазёрску не могуць дамагчыся ўпарадкавання двара. Куды яны толькі не звярталіся, а двор як быў разбіты, так і застаецца ў кепскім стане. Хаця рамонт чыноўнікі абяцалі яшчэ 5 гадоў таму, кажа актывіст кампаніі “За наш горад” Валянцін Лазарэнкаў, якога людзі папрасілі падключыцца да  рашэння гэтага пытання.

– Cабралі за 50 подпісаў каб двор, у якім яны пражываюць, быў прыведзены ў належны стан. У гэтым двары два “паліцэйскія” разрушаныя ляжаць, для каналізацыі зроблена агароджа, і ездзіць па гэтым двары ў прынцыпе немагчыма. Больш таго, ёсць ямы, і ў дні, калі праходзяць дажджы, стаяць лужы. Калісьці былі знятыя бардзюры – і цяпер машыны становяцца на газоны.

Паводле Валянціна Лазарэнкава, з Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта і Бярозаўскай ДАІ паведамляецца, што двор у нармальным стане суадносна новым стандартам. Але калі разбіты двор лічыцца  нормай, то страшна падумаць, калі ўсе двары будуць мець такі выгляд. Гэта не толькі неэстэтычна, але небяспечна для жыццядзейнасці жыхароў такіх двароў. Аўтамабілісты заяўляюць пра шкоду для сваіх машынаў.

Беларускае Радыё Рацыя