У Беларусь даставілі 1,5 млн доз кітайскай вакцыны ад COVID-19



У Беларусь прыбыў самалёт з Пекіна з 1,5 мільёнамі доз кітайскай вакцыны супраць каронавіруса, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У склад грузу ўвайшлі 500 тысяч доз, прадастаўленых кітайскім бокам у якасці сяброўскай гуманітарнай дапамогі, а таксама 1 мільён доз у рамках закупкі. Вакцына дастаўлялася ў спецыяльных кантэйнерах з падтрыманнем неабходнага тэмпературнага рэжыму. Перш чым вакцыну пачнуць выкарыстоўваць у арганізацыях аховы здароўя, яна пройдзе кантроль якасці ў акрэдытаванай лабараторыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: cis.minsk.by