У Беларусь прыйшла спякота



У Берасці ўсталявалася спякотнае надвор’е. Слупок тэрмометра ўдзень паказваў 32 градусы цяпла. Нягледзячы на будні, шмат берасцейцаў знаходзяцца ля пляжаў і фантанаў.

Пра тое як ратавацца ад спякоты ў такія дні, кажуць наведвальнікі пляжнай зоны мікрараёна Усход:

– У цяньку хаваемся. За ўсё лета толькі раз пяты выйшлі пакупацца і пазагараць.

– Зараз ў аздараўляльным лагеры, у якім я працую, перазменка. Таму выбраўся на вадаём.

– Яшчэ няма сапраўднай спякоты. Мы ў цянёчку замерзлі і на сонца вылезлі.

Па дадзеных сіноптыкаў, спякотнае і сонечнае надвор’е ў Берасці захаваецца на працягу тыдня. У сераду чакаецца да 34 градусаў цяпла. “У разы большая колькасць людзей знаходзіцца зараз на вадаёмах па-за межамі горада. Напрыклад, учора на комплексе вадаёмаў Чырвоны Двор, што на ўсход ад Берасця, было каля дзьвух тысяч чалавек”, – зазначаюць ратаўнікі.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.