У Беларусь вяртаецца цяпло



У Беларусь вяртаецца цяпло, праўда, гэта будзе адбывацца павольна.

8 і 9 кастрычніка надвор’е яшчэ будзе цалкам восеньскім, а на тэрмометрах будзе не больш за +10.

Але ўжо з серады аблокі пачнуць разыходзіцца. 10 кастрычніка сіноптыкі абяцаюць да +14. А ў самы цёплы дзень тыдня — чацвер — будзе да 17 градусаў цяпла.

На жаль, ужо 12 кастрычніка, надвор’е ізноў пачне псавацца. Неба ізноў зацягнецца ў шэрае, а тэмпература будзе павольна падаць. У пятніцу, 13 кастрычніка, — да +13, у суботу, 14 кастрычніка, — да +12.