У беларусаў якія прыйшлі галасаваць на „рэферэндум” забіралі пашпарты



27 лютага сябру партыі БНФ Людміле Рамановіч з Маларыты не далі бюлетэнь для галасавання, таму што яна прыйшла на выбарчы  вучастак №1 у памяшканні  раённай гімназіі з Выбарчым кодэксам і тэлефонам.

Людміла Рамановіч

Невядомыя асобы пад агульнай назвай «выбарчая камісія» адмовіліся вярнуць жанчыне пашпарт. Дакумент вярнулі толькі пасля заявы ў міліцыю, гаворыць Людміла Рамановіч:

– Яны кажуць: давайце пашпарт, адрас. Я кажу: я чула, што персанальныя дадзеныя гэта таямніца. А яны адказваюць: гэта не вашыя дадзеныя, а нашыя. Я пытаю: як так? Паводле канстытуцыі мы маем роўныя правы. Я вас не знаю, цэтлікаў няма, а вам – дай мой пашпарт. Дала ім пашпарт – „што вы з тэлефонам прыйшлі? Мы не дамо вам галасаваць. Яны пачалі клікаць міліцыю, я кажу, каб адчапіліся. „Дайце мне пашпарт, і я пайду прэч з вашага вучастку”. Не дамо!”

Цалкам размова:

Паводле Людмілы Рамановіч, для рэгістрацыі заявы ў міліцыі, што ёй у камісіі не аддалі пашпарт, прыйшлося гандлявацца 40 хвілін . Міліцыя лічыла, што заяву Рамановіч павінна аддаць у выбарчую камісію. Жанчына з асобнай заявай наконт неразгалошвання прозвішчаў сябраў камісіі і іх непрафесіяналізму звярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]