У Беларусі 12% грамадзян з’яўляюцца прынцыповымі адмоўнікамі вакцынацыі



Таксама іх называюць антываксерамі. Яшчэ амаль 30% сумняваюцца ў неабходнасці імунізацыі. Такія лічбы агучылі ў Інстытуце сацыялогіі. Гэтыя людзі ці не вераць у эфектыўнасць прэпаратаў ці наадварот лічаць, што прышчэпка нашкодзіць.

Па словах лекаркі Веры Селюжыцкай, якая вакцынавалася і перахварэла, прышчэпка – не 100% гарантыя, але яна дакладна спрыяе найхутчэйшаму выздараўленню:

„Новы штам вельмі злы, вельмі небяспечны, ён выклікае дастаткова цяжкія захворванні. Я захварэла, але перанесла вельмі лёгка, хай нават з пнеўманіяй, але прынамсі я зараз тут з вамі стаю. Мой муж мае дастаткова цяжкія хранічныя захворванні з боку сардэчна-сасудзістай сістэмы. Ён паляжаў у бальніцы, але таксама дастаткова лёгка ўсё перанёс, таксама прышчэплены. У прынцыпе, дастаткова хутка ён выйшаў з гэтай бальніцы”.

Суразмоўца дадае, што карысць прышчэпкі не толькі ва ўмацаванні імунітэту. Арганізм вакцыянаванага чалавека паслабляе і знішчае вірус, таму медыкі і імкнуцца да выпрацоўкі калектыўнага імунітэта.

Беларускае Радыё Рацыя