У Беларусі – 180 тысяч хворых на алкагалізм



У Беларусі налічылі 179 565 хворых на алкагалізм.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным статыстычным зборніку за 2016 год «Ахова здароўя ў Рэспубліцы Беларусь», апублікаваным на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Паводле статыстыкі, летась пацыентаў з алкагалізмам, алкагольным псіхозам, наркаманіяй і таксікаманіяй на ўліку ва ўстановах Мінздароўя было амаль 191 тысяча чалавек, з іх 179,6 тысяч – менавіта з алкагалізмам і алкагольным псіхозам. Дарэчы, гэта на 16 тысяч менш, чым у 2010 годзе.

У 2015 годзе на ўліку з алкагалізмам і алкагольным псіхозам было 184 253 чалавекі. Пры гэтым у мінулым годзе такіх пацыентаў больш за ўсё было ў пераліку на 100 тысяч насельніцтва ў Гомельскай вобласці – 1.463, менш за ўсё – у Віцебскай 1.133 чалавекі.

Беларускае Радыё Рацыя