У Беларусі – 30 новых палітвязняў



У Беларусі яшчэ 30 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе неадкладна вызваліць палітвязняў: Арцёма Казлоўскага, Юрыя Церашкевіча, Віталя Рогача, Аляксея Хількевіча, Вячаслава Шаблінскага, Андрэя Сцепаненку, Аляксандра Казакевіча, Дзмітрыя Панцялейку, Яўгена Галіча, Кірыла Жыжэнскага, Ірыну Прыгаву, Яна Аляксейчыкава, Сяргея Алейнікава, Саліма Мамедава, Іллю Ганчарыка, Сяргея Карпеню, Ганну Кісялёву, Марыну Маркевіч, Віктара Хімароду, Арцёма Ляшнеўскага, Паўла Фалькоўскага, Алега Якуніна, Андрэя Лугіна, Дзмітрыя Матусевіча, Вячаслава Лютынскага, Сяргея Канавалава, Андрэя Бяляўскага, Аляксандра Лаўрэнцьева, Дзмітрыя Зеленяка, Святлану Саўчанку і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

Цяпер у Беларусі 1182 палітычных зняволеных.

Беларускае Радыё Рацыя