У Беларусі 65.782 пацверджаныя выпадкі COVID-19



Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 65.782 (+159 за апошнія суткі), памёр 491 чалавек (+6), паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

За мінулыя суткі адзначанае зніжэнне прыросту інфікаваных, дзявяты дзень колькасць новых выпадкаў трымаецца ніжэй за 200. У папярэднія суткі было 180 новых выпадкаў і пяць смерцяў.

Адзначаецца, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 57.370 пацыентаў (за апошнія суткі 455). Такім чынам, вылечылася 87% хворых.

Праведзена 1.172.880 тэстаў на каронавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 10.600.

Міністэрства аховы здароўя даўно не публікуе статыстыку захварэлых па абласцях і Менску, а таксама хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, і пацыентаў, што маюць патрэбу „ў асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання”. Больш як два месяцы міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемствы на гэтую тэму.

belapan.by

Фота: МН