У Беларусі 9 новых палітвязняў
Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі яшчэ 9 чалавек. Яны пазбаўленыя волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек з дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў.
Палітвязнямі прызнаныя:
Дзмітрый Таратун асуджаны 14 траўня 2021 года па ч. 2 артыкула 339 КК (Хуліганства) за нанесены на сцяну будынка малюнак да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання;
Ірына Вікхольм абвінавачваецца паводле артыкулу 367 КК (Паклёп у адносінах да прэзідэнта), узятая пад варту ў СІЗА;
Андрэй Астрацоў асуджаны паводле артыкулаў 368 КК (Абраза прэзідэнта), 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), 366 КК (Пагроза гвалтам у адносінах да службовай асобы), 364 КК (Пагроза гвалтам у адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў) за каментары ў тэлеграм-канале да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Арцём Сокал асуджаны паводле ч.1 артыкула 367 (Паклёп у адносінах да прэзідэнта) і ч. 1 артыкула 368 КК (Абраза прэзідэнта) за распаўсюд тэксту ў тэлеграм-чаце да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Канстанцін Дудзікаў асуджаны паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання;
Арцём Шалегін асуджаны паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання;
Аляксей Алікін асуджаны паводле арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання;
Яўген Пятроў асуджаны паводле ч. 1 артыкула 368 КК (Абраза прэзідэнта) да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Уладзімір Кузуб асуджаны паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання.
