У Беларусі 9 палітвязняў адправіліся за краты непаўналетнімі



У Міжнародны дзень абароны дзяцей праваабаронцы нагадалі пра беларускіх падлеткаў, якія сталі палітвязнямі, будучы непаўналетнімі.

На сённяшні дзень у Беларусі 9 палітвязняў, тэрміны якім былі прызначаны, калі ім яшчэ не споўнілася 18 гадоў. Сямі з іх прысудзілі па 3 гады выхаваўчай калоніі, аднаму – 1 год і 3 месяцы. Усе яны сустрэлі сваё паўналецце за кратамі.

Асобна стаіць гісторыя Мікіты Залатарова. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавачвалі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу – за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

Словы падтрымкі падлеткам і ўсім палітвязням адрасавала Святлана Ціханоўская.

«Маё сэрца належыць не толькі беларускім дзецям у турмах, але і ўсім сем’ям, разарваным на часткі рэжымам. На кожнага палітвязня і кожнага змушанага выгнанніка прыпадаюць сем’і, якія плацяць самую высокую цану. Дзеці палітвязняў маюць патрэбу ў нашай дапамозе і падтрымцы», – заявіла яна.

Спіс гэтых малалетніх вязняў:

Мікіта Залатароў
Сяргей Гацкевіч
Эдуард Кудынюк
Максім Шатохін
Данііл Калеснікаў
Максім Імхавік
Іван Пацяйчук
Дзяніс Хазей
Аляксандр Вінярскі

[manual_related_posts]