У Беларусі абвешчаны аранжавы ровень небяспекі



На панядзелак, 18 верасня, у Беларусі абвешчаны аранжавы ровень небяспекі.

Як папярэджвае Белгідрамет, па паўночным захадзе краіны заўтра чакаюцца моцныя дажджы. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі навальніцы. У многіх раёнах узмацненне ветру парывамі 15—20 м/с, раніцай і днём па заходняй палове да 21—24 м/с.

У Менску ноччу і раніцай 18 верасня чакаецца навальніца. Ноччу ўзмацненне ветру парывамі 15—17 м/с, раніцай і днём — 18—22 м/с.

Фота БелТА