У Беларусі абвешчаны другі этап «раптоўнай» праверкі баявой гатовасці



Паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна.

«Усё гэта плануецца як адэкватны адказ на вучэнні, якія з 1 траўня праходзяць у НАТО пад назвай «Абаронца Еўропы». Мы бачым кожны іх рух, мы бачым, якія батальённыя тактычныя групы задзейнічаны, на якіх палігонах, якія пытанні яны збіраюцца адпрацоўваць. Разумеючы пэўныя пагрозы, якія ад іх могуць узнікнуць, мы рэагуем адэкватна, уводзім адпаведныя войскі ў гэтыя раёны»- адзначыў Хрэнін.

Лукашэнка патлумачыў, што гэтая «раптоўная» праверка праводзіцца з мэтай падрыхтоўкі войскаў да «нечаканага» наступу ў выпадку вайны. На думку дыктатара, беларуская армія працуе «добра», і рэформа мабільнасці вайсковых частак, якая пачалася 10 гадоў таму, дала плён. Паводле звестак беларускіх вайскоўцаў, недалёка ад межаў сваёй краіны, асабліва ў Польшчы, краіны НАТА размясцілі групу колькасцю каля 40 тысяч вайскоўцаў, якія нібыта пагражаюць бяспецы і незалежнасці Беларусі.