У Беларусі аб’яўлены аранжавы ровень небяспекі



На 4 і 5 лютага ў Беларусі аб’яўлены аранжавы ровень небяспекі з-за моцнага ветру. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.

У нядзелю, 4 лютага, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне паўночнага ветру парывамі да 15-20 м / с і завіруха. Па паўднёвым усходзе краіны прагназуюцца працяглыя моцныя ападкі, у асноўным мокры снег.

У Менску раніцай і днём чакаецца ўзмацненне паўночнага ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду, мяцеліца.

Ноччу 5 лютага, у панядзелак, па ўсходняй палове краіны, а таксама ў Менску захаваецца моцны вецер парывамі да 15-20 м / с.

 

Фота sputnik.by