У Беларусі аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі



Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены на 3 студзеня ў Беларусі з-за неспрыяльнай метэаралагічнай з’явы, паведамляе сайт Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

„Уначы 3 студзеня (на панядзелак) па паўночна-усходняй палове рэспублікі чакаецца моцны снег, мокры снег,” — папярэдзілі сіноптыкі.

Пры гэтым тэмпература паветра па краіне ў бліжэйшыя суткі складзе ад −6°С да +7°С.

Нагадаем, аранжавы ўзровень небяспекі быў аб’яўлены і на 2 студзеня. Прычына — галалёдзіца месцамі на дарогах рэспублікі, у тым ліку і ў Менску, а таксама галалёд у многіх раёнах.