У Беларусі абвешчаны аранжавы ровень небяспекі



Аранжавы ровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я.

Як папярэджвае Белгідрамет, найбліжэйшай ноччу, 22 ліпеня, па заходняй палове рэспублікі, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы. Пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.

У Менску раніцай і днём навальніца, месцамі па горадзе моцныя ліўні.

belapan.by

Фота tengrinews.kz