У Беларусі адбудзецца першы суд супраць Дэкрэта «аб дармаедстве»



У Беларусі адбудзецца першы суд супраць так званага Дэкрэта «аб дармаедстве». Гамяльчук Аляксандр Сямёнаў прайшоў са скаргамі раённую і абласную падатковыя інспекцыі. Цяпер ён збіраецца ў судовым парадку давесці свой удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, а таксама дамагчыся неўжывання ў дачыненні да яго палажэнняў Дэкрэта №3.

Актывіст незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Андрэй Стрыжак заклікае тых, хто падпаў пад дзеянне дэкрэту, дзейнічаць па такім жа прынцыпе:

— Трэба масава падаваць у суды. Я заклікаю ўсіх людзей, хто зараз трапіў пад дзеянне гэтага дэкрэта, ісці такім шляхам. Гэта ўсё адно будзе танней, бо судовая позва каштуе адну базавую, а не 20 базавых, якія трэба заплаціць па Дэкрэце. Калі вы ўступаеце ў судовую справу, пытанне аплаты збору для вас адтэрміноўваецца на той час пакуль ідзе гэты працэс. Па нашых падліках, разам з касацыяй, такім чынам можна выйграць некалькі месяцаў, а ніхто не ведае, што за гэтыя некалькі месяцаў зробіцца з Дэкрэтам.

Разгляд скаргі беспрацоўнага гамельчука Аляксандра Сямёнава адносна Дэкрэта „Аб сацыяльным утрыманстве” адбудзецца 14 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель