У Беларусі адбылася змена патрыяршага экзарха



Сінод РПЦ прыняў прашэнне Патрыяршага экзарха усея Беларусі мітрапаліта Мінмкага і Заслаўскага Паўла аб вызваленні ад пасады Патрыяршага экзарха усея Беларусі і выказаў яму падзяку за здзейсненыя труды.

Новым патрыяршым экзархам усея Беларусі, мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін з захаваннем за ім часовага кіравання Барысаўскайі епархіяй.

Свецкае прозвішча мітрапаліта Веніяміна Віталь Тупека, ён нарадзіўся ў 1968 годзе ў Лунінцы.

Упершыню Беларускую праваслаўную царкву ўзначаліў мітрапаліт-беларус.

Мітрапаліт Павел прызначаны кіраўніком Кубанскай мітраполіі ў Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя