У Беларусі адзначаюць Дзень настаўніка



Педагогі Беларусі адзначаюць прафесійнае свята – Дзень настаўніка, якое штогод адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. Сёлета беларускае свята супала з Сусветным днём настаўніка. Яго, па рашэнню ЮНЭСКА, адзначаюць 5 кастрычніка.

У беларускіх навучальных установах па-рознаму святкуюць Дзень настаўніка, альбо загадзя ў пятніцу, альбо ў панядзелак. Нязменнымі застаюцца традыцыі. Так у Пінску ўжо адбыўся агульны сход лепшых настаўнікаў.

Выкладчыца Таццяна Ярмыкіна адзначыла, што цяперашня моладзь тэхнічна адукаваная:

– Нельга паказаць, што ты нечага не ведаеш, таму я, напрыклад, стараюся ісці ў нагу з часам і камп’ютары ды іншыя веды, я ніяк не саступаю дзецям таму, што некаторыя хочуць паказаць. Стараемся выкарыстоўваць гэта на сваіх занятках, калі яны бачаць, што ты таксама адукаваны, што таксама ведаеш гэтыя праграмы ды іншае, то яны пачынаюць па-іншаму глядзець, пачынаюць па-іншаму ставіцца, а вось калі адстаеш ад іх у гэтых ведах, тады ўжо больш складана.

Дзень настаўніка альбо супрацоўніка адукацыі ёсць амаль у кожнай краіне свету, бо гэта адна з важнейшых прафесій. Менавіта настаўнік мае моцны ўплыў на фармаванне асобы.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя