У Беларусі афіцыйна пацверджана больш за 100 тыс. выпадкаў COVID-19



У Беларусі афіцыйна пацверджана больш за 100 тыс. выпадкаў інфікавання каранавіруснай інфекцыяй COVID-19.

Згодна са звесткамі прэс-службы Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі зарэгістраваны 941 выпадак заражэння (усяго 100.400) і чатыры смерці (989). Суткамі раней было 977 новых выпадкаў і пяць смерцяў.

Міністэрства адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 87.400 пацыентаў (212 за апошнія суткі).

Праведзена 2.537.798 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 14.981.

Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку захварэлых па абласцях і Мінску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ужо паўгода міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.

belapan.by