У Беларусі амаль 5000 новых выпадкаў заражэння COVID-19 за суткі



У Беларусі амаль 5000 новых выпадкаў заражэння COVID-19 за суткі

За папярэднія суткі ў Беларусі зарэгістравана 4990 новых пацыентаў з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Колькасць хворых на кавід штодня ставіць новыя антырэкорды: учора былі звесткі пра 3634 новыя выпадкі заражэння.

Таксама Мінздароўя паведамляе, што за апошнія суткі памерлі 15 чалавек, у якіх дыягнаставалі каронавірус.

Афіцыйную статыстыку Мінздароўя многія ставяць пад сумнеў і лічаць заніжанай.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]