У Беларусі амаль 58 тысяч пацверджаных выпадкаў COVID-19



Паводле афіцыйнага паведамлення Мінздароўя, у Беларусі  57 936 пацверджаных выпадкаў захворвання на каронавірус. Рост захворванняў за апошнія суткі склаў 603 выпадкі. 6 чалавек памерлі. Па стане на 20 чэрвеня, 36 749 пацыентаў з пацверджаным COVID-19 выздаравелі і былі выпісаныя. З пачатку эпідэміі зрабілі 842 173 тэсты. 343 пацыенты з пацверджаным COVID-19 памерлі. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: МН