У Беларусі амікрон-штам пакуль не выяўлены



Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў Беларусі пакуль не зарэгістраваныя выпадкі штама “амікрон”. Яго ўжо выявілі як найменей у 77 краінах свету, а месцам успышкі з’яўляецца поўдзень Афрыкі.

На думку лекаркі Веры Селюжыцкай, трэба рыхтавацца да яго прыходу і ў нашу краіну:

– Гэты врус з’яўляецца больш кантагіёзным – то бок, лягчэй ідзе распаўсюджанне гэтага віруса, лягчэй адбываецца інфікаванне. Таму, канешне, ёсць пагроза і рызыкі з’яўлення гэтага новага штама каронавіруса і ў нас. Вядома, што ў адрозненне ад іншых вірусаў, “амікрон” мае дастаткова вялікую колькасць мутацый у С-бялку.

У Сусветнай арганізацыі здароўя схіляюцца да таго, што “амікрон” не дае сур’ёзных ускладненняў, але яго хуткі распаўсюд непазбежна прывядзе да чарговай нагрузкі на сістэмы аховы здароўя кожнай асобнай краіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Depositphotos