У Беларусі Андрэя Павука і Маргарыту Ляўчук абвесцілі ў вышук



У Беларусі спявачку Маргарыту Ляўчук абвясцілі ў вышук як абвінавачаную па справе пра „здзек над дзяржаўнымі сімваламі”. Пра гэта яна паведаміла ў Instagram. Таксама ў вышук трапіў яе партнёр па дуэце “Красная зелень”, блогер Андрэй Павук.

Пра тое, што ў Беларусі распачалі крымінальную справу супраць Павука, стала вядома ў канцы 2021-га. Артыкул — „за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў”.

З 2020 года Андрэй Павук знаходзіцца ў замежжы, рэгулярна тэлефануе сілавікам і чыноўнікам у Беларусь і задае ім нязручныя пытанні (запісы размоў выкладае ў інтэрнэт).

Ляўчук і Павук запісалі шматлікія гумарыстычныя кампазіцыі, многія з якіх прысвечаныя беларускім сілавікам і не толькі.

[manual_related_posts]