У Беларусі будуць судзіць палітвязня з апошняй стадыяй рака



Беларуса Паўла Кучынскага, што мае апошнюю стадыю рака, будуць судзіць у Вілейцы 2 чэрвеня.

Павел мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя рака. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса і амаль 4 месяцы яго трымалі ў зняволенні.

Абвінавачванні яму прад’яўленыя па наступных артыкулах: абраза прадстаўніка ўлады, пагроза ў дачыненні да суддзі, абраза суддзі, пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

“Родныя ездзілі у Бараўляны за паперамі, што яму неабходна лячэнне, пастаянныя абследаванні і яго нельга трымаць у такіх умовах, пісалі ў пракуратуру і Адміністрацыю Лукашэнкі — але нічога не дапамагло”, — кажуць праваабаронцы.

Сваякам удалося дабіцца, каб Кучынскага звазілі ў Бараўляны на абследаванні, па выніках якога бачна, што стан здароўя пагоршыўся.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]