У Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
Аб умовах надвор’я паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя (Белгідрамеце).
10 траўня чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, але па паўднёвым захадзе магчымыя дажджы з навальніцамі. Вецер будзе ўсходні ўмераны.
Ноччу і раніцай тэмпература складзе ад +3 да +15 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 17-23 градусаў цяпла, а па паўднёвым захадзе – да 24-26 градусаў вышэй за нуль.
