У Беларусі другія суткі запар адзначаецца рост інфікаваных COVID-19



Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 68.503 (+127 за апошнія суткі), памерла 580 чалавек (+3), паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

 

За мінулыя суткі зноў адзначаны прырост інфікаваных (у папярэднія суткі былі выяўленыя 124 новыя выпадкі і тры смерці).

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 паправіліся і выпісаныя 63.756 пацыентаў (за апошнія суткі 331). Такім чынам, вылечыліся 93% хворых.

Праведзеныя 1.344.303 тэсты на каранавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 9.435.

Минздрав давно не публикует статистику заболевших по областям и Минску, а также больных, которые находятся на аппаратах искусственной вентиляции легких, и пациентов, нуждающихся „в особом внимании специалистов в связи с тяжестью заболевания”. Более трех месяцев министерство не проводит пресс-мероприятия на эту тему.

4 жніўня Аляксандр Лукашэнка, выступаючы з пасланнем народу і парламенту, адзначыў, што Беларусь пераадолела пандэмію каранавіруса. „Эпідэмія сур’ёзна праверыла на трываласць і наша грамадства. Асноўная выснова: мы вытрымалі гэты экзамен і справіліся з гэтай бядой. Хто не сляпы, той бачыць. Хто не хоча гэтага бачыць, ён заўсёды будзе сляпым”, — заявіў ён.

Плюсамі беларускай сістэмы аховы здароўя Лукашэнка назваў захаваныя інфекцыйныя бальніцы, санітарныя службы, дастатковы ложкавы фонд, забяспечанасць дыягнастычным і лячэбным абсталяваннем. „Галоўнымі мінусамі і небяспекай былі невядомасць новага віруса, масавы характар яго распаўсюджвання, адсутнасць адзіных апрабаваных методык лячэння. Але на другой шалі, якая ў выніку пераважыла, у нас былі беларуская навука, самаадданасць лекараў і, самае галоўнае, годныя паводзіны грамадзян, асабліва старых. У нашых шпіталях не сартавалі хворых, як на фронце: маладзейшы, мацнейшы — будзе жыць, будзем лячыць, ратуем, а гэта стары, ён і так адыдзе”, — заявіў афіцыйны лідар.

„На кожным этапе барацьбы з гэтай бядой мы прымалі адэкватныя меры, — лічыць Лукашэнка. — І сёння ўсе краіны прызнаюць, што мы зрабілі правільна. Але які націск быў спачатку? Шаблонныя для ўсіх краін рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, неадкладны каранцін, каменданцкая гадзіна, закрыццё межаў, спыненне прадпрыемстваў. Як вы разумееце сёння мяне, на гэта я пайсці не мог”.

Лукашэнка прызнаў, што, „вядома, не ўсё было гладка, у такім напружанні немагчыма было абысціся без лакальных памылак і перагібаў”. „Многія людзі былі незадаволеныя. Але галоўнае — адэкватная рэакцыя з боку ўлады на крытыку. Мы імгненна стараліся выпраўляць недахопы. Уся „вертыкаль” улады працавала зладжана. Прэзідэнт штодня раніцай і ўвечары прымаў даклады штабоў і каардынаваў усю працу ўрада і рэгіёнаў… Запатрабаванне з кадраў было арганізаванае па стандартах ваеннага часу, але без хаосу, панікі”, — сказаў ён.

Паводле слоў афіцыйнага лідара, удалося выратаваць пажылых людзей у дамах састарэлых, якіх у краіне 150. „Вы бачылі, як на Захадзе: пакуль прыедуць лекары — няма ні аднаго жывога чалавека. Мы гэтых людзей выратавалі”, — адзначыў ён.

У той жа дзень Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што бальніцы Беларусі завяршаюць пераход да звычайнага рэжыму працы і большасць з іх ужо прымаюць планавых пацыентаў.

Міністэрства таксама праінфармавала, што з 4 жніўня з пераліку краін, пасля вяртання адкуль патрэбная абавязковая двухтыднёвая самаізаляцыя ў сувязі з каранавірусам, выключаныя яшчэ пяць: Азербайджан, Манголія, Танзанія, Фіджы і Шры-Ланка. 15 ліпеня са спіса была выключаная Расія.

Асобы, якія прыбылі з гэтых краін, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь”, — адзначаецца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

У спісе эпідэміялагічна праблемных па COVID-19 краін, згодна з інфармацыяй міністэрства, застаюцца 100 дзяржаў, у тым ліку суседняя Украіна.