У Беларусі фіксуюць прырост захварэўшых COVID-19



У Міністэрстве аховы здароўя паведамляюць, што ў краіне назіраецца павольны прырост колькасці захварэўшых на COVID-19 і ён не стабільны.

Гэта значыць, што аднаго дня рэгіструецца больш новых выпадкаў, а на другі дзень можа быць на 30% менш. Медыкі ж па-ранейшаму знаходзяцца ў чаканні ўздыму захворвання на фоне штама „Амікрон”. Дагэтуль пра гэты штам досыць сціплая інфармацыя, гаворыць лекар-лабарант Вадзім Садоўскі:

Мы можам абапірацца толькі на клінічныя аб’явы, хаця і ў гэтым выпадку казаць пра тое, што „Амікрон” мае нейкія спецыфічныя клінічныя праявы ў параўнанні з іншымі, гэта напэўна было б перабольшваннем. Ёсць агульная інфармацыя, якая я думаю даступна многім, хто цікавіцца гэтай тэмай, што захворванні выкліканыя штамам „Амікрон” працякаюць лягчэй. Мы адзначаем на сённяшні дзень некаторае павелічэнне колькасці захварэўшых.

Па афіцыйных дадзеных, па стане на 18-га студзеня ў краіне за суткі выяўлена 1 064 выпадкаў захворвання на каронавірус, памерла 14 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]