У Беларусі імкліва расце колькасць кіберзлачынстваў



У 2018 годзе ў Беларусі здзейснена 4 741 кіберзлачынства, што на 53% больш, чым годам раней. Такую інфармацыю агучыў намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МВБ Беларусі Кірыл Вяткін.

Пры гэтым у студзені 2019 года ўжо зарэгістравана 480 правапарушэнняў з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі, хоць у 2018 годзе іх было толькі 55.

– Дынаміка ў наяўнасці, – падкрэслівае К. Вяткін. І прыводзіць партрэт тыповага кіберзлачынцы: мужчына 18-20 гадоў. Узровень раскрывальнасці такіх спраў – 53-55%.

Калі ў 2004 годзе было зарэгістравана 135 выпадкаў камп’ютарных злачынстваў, то да 2006-га, калі ў праваахоўных органах з’явілася падраздзяленне «К», якое займаецца раскрыццём такіх правапарушэнняў, іх колькасць узрасла на 300%.

– Ніводны з відаў злачынстваў не развіваецца гэтак дынамічна, як гэты, – упэўнены старэйшы следчы па асабліва важных справах галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата Следчага камітэта Іван Суднік.

Больш за дзве траціны злачынстваў (75%, ці 3 585), выяўленых у сферы высокіх тэхналогій, ставяцца да крадзяжоў з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі (артыкул 212 КК). Большасць з іх (22) выяўлена ў Менску, Віцебскай (6) і Гарадзенскай (5) абласцях.

minsknews.by