У Беларусі хочуць забараніць публікаваць фотаздымкі людзей без іх згоды



У Беларусі могуць забараніць публікаваць фотаздымкі людзей без іх дазволу. Такую норму прапануюць унесці ў Грамадзянскі кодэкс. Змены абмяркоўваліся на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.

Пра ідэю забараніць публікаваць выявы людзей расказаў у эфіры тэлеканала СТВ міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі. Паводле яго слоў, новы артыкул „прадугледжвае дадатковую ахову выявы грамадзяніна”. Згодна з гэтай нормай, „выява грамадзяніна, яго фотаздымак не можа распаўсюджвацца, перадавацца без згоды самога грамадзяніна”, патлумачыў Сліжэўскі. Але ёсць і выключэнні. Публікаваць без дазволу можна будзе агульныя здымкі, зробленыя ў даступным грамадскім месцы.

Фота: ctv.by