У Беларусі можа пашырыцца спіс так званых экстрэмісцкіх сродкаў інфармацыі



У Беларусі можа пашырыцца спіс так званых экстрэмісцкіх сродкаў інфармацыі. Следчы камітэт хоча абвесціць блогера Антона Матольку ў міждзяржаўны вышук. Упраўленне СК у горадзе Менску паведаміла, што ў дачыненні да блогера пачалі крымінальную справу. Акрамя гэтага, следства вядзе работу па прызнанні яго інтэрнэт-рэсурсу на тэрыторыі Беларусі экстрэмісцкім.

Каментуе блогер Сцяпан Пуціла, яго тэлеграм-канал ужо некалькі месяцаў прызнаны экстрэмісцкім у Беларусі. Гэта — банальны спосаб улады змагацца з іншадумствам:

– Мы бачым, што нават па беларускім заканадаўстве, калі часамі не да законаў, людзі могуць чытаць, не могуць толькі распаўсюджваць. Усе разумеюць, што гэта фарс, што тэлеграм-канал Матолькі быў прызнаны экстрэмісцкім, гэта ўсё нейкі цырк. Усе нязручныя для ўлады сродкі масавай інфармацыі прызнаць экстрэмісцкімі, каб потым з імі было лёгка расправіцца. 

КДБ Беларусі ўнёс заснавальніка Telegram-каналаў Сцяпана Пуцілу і былога галоўнага рэдактара выданняў Рамана Пратасевіча ў спіс фізічных асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Яны – адзіныя беларусы ў спісе.

Беларускае Радыё Рацыя