У Беларусі набываюць 20 тысяч жэтонаў для апазнання забітых вайскоўцаў



Узброеныя сілы Беларусі набываюць 20 тысяч жэтонаў, якія выкарыстоўваюцца для апазнання забітых.

На сайце дзяржаўных закупак з’явіўся тэндар на закупку жэтонаў для вайскоўцаў, які праводзіць Міністэрства абароны. Кошт закупкі ацэньваецца ў 10 тысяч 800 рублёў – паведамляе тэлеграм-канал „Мотолько помоги”. У дакументах гаворыцца, што жэтон вырабляецца з алюмініевага сплаву ў выглядзе прамавугольнай пласціны з закругленымі вугламі, надпісам „ВС Беларусі”, а таксама серыяй, нумарам і табліцай груп крыві і рэзус-фактараў.

Як заўважае тэлеграм-канал, такія жэтоны выдаюць кантрактнікам і афіцэрам запасу. Паводле сайта Міністэрства абароны, у краіне па кантракце служаць сем тысяч вайскоўцаў.

[manual_related_posts]