У Беларусі пачалася прыёмная кампанія ў ВНУ



З 25 ліпеня ў Беларусі пачалася прыёмная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Абітурыенты могуць падаваць дакументы ў ВНУ на бюджэтную і платную форму навучання.

Прыём дакументаў на бюджэт будзе доўжыцца да 31 ліпеня. Унутраныя ўступныя іспыты пройдуць з 1 па 7 жніўня. Залічэнне на бюджэт плануецца завяршыць 11 жніўня. Пры наяўнасці вакантных месцаў з 12 па 14 жніўня будзе праведзены дадатковы набор на бюджэтную форму. Прыём на платную форму навучання да 15 жніўня, залічэнне па 17 жніўня.

Сёлета на ўзровень вышэйшай адукацыі першай ступені плануецца прыняць каля 55 тысяч чалавек, – распавялі ў Мінадукацыі. У ПТВ прыёмная кампанія стартавала 15 чэрвеня, сярэдне спецыяльныя ўстановы – 20 ліпеня. Плануецца, што туды набяруць каля 70 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]