У Беларусі пачалі блакаваць сайт «Вясны»
Яшчэ ў мінулым годзе сайт праваабарончага цэнтра «Вясна» быў заблакаваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі. Аднак блакаванне тычылася толькі рускамоўнай версіі сайта — беларуская версія адкрывалася без праблем.
Сёння ў Беларусі немагчыма адкрыць і беларускамоўную версію сайта.
