У Беларусі пачынаюцца пяць судовых працэсаў над журналістамі



Улады планамерна пераследуюць медыйшчыкаў, абвінавачваючы нашых калег паводле розных артыкулаў Крымінальнага кодэкс – ад удзелу ў пратэстах да дзяржаўнай здрады. Сёння распачнецца суд па «справе інфармагенцтва БелаПАН».

На лаве падсудных: былы намеснік дырэктара інфармагенцтва Андрэй Аляксандраў (яго вінавацяць у арганізацыі пратэстаў, ухіленні ад выплаты падаткаў, стварэнні экстрэмісцкага фармавання «БелаПАН» альбо ўдзеле ў ім і здрадзе дзяржаве), яго дзяўчына Ірына Злобіна (вінавацяць у арганізацыі пратэстаў і здрадзе дзяржаве), былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў (ухіленне ад выплаты падаткаў і стварэнне экстрэмісцкага фармавання «БелаПАН») і галоўны рэдактар Ірына Леўшына (стварэнне экстрэмісцкага фармавання «БелаПАН» альбо ўдзел у ім).

[manual_related_posts]