У Беларусі пахавалі салдата-дэзерціра Эміля Чэчку



Сёння ў Беларусі пахавалі польскага салдата-дэзерціра Эміля Чэчкупаведамляе праўладная арганізацыя „Сістэмная праваабарона”.

Чэчка дэзерціраваў з польскага войска падчас міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і краін Еўразвяза. Ён перайшоў на беларускую тэрыторыю і заявіў, што польскія вайскоўцы ўчыняюць масавыя забойствы мігрантаў і валанцёраў. 17 сакавіка яго знайшлі павешаным.

Пахавалі Чэчку на польскіх могілках у Даўгінава, Вілейскага раёна Менскай вобласці.

У Польшчы на Чэчку пачалі крымінальную справу за дэзерцірства, яго камандзіры былі звольненыя. 

Фота: t.me/legal_system