У Беларусі пасля хвалі рэпрэсій стала на 150 адвакатаў меней



Пасля хвалі рэпрэсій у Беларусі стала на 150 адвакатаў меней. На сёння ў краіне працуюць 1868 адвакатаў, гэта вынікае са звестак Міністэрства юстыцыі. Яшчэ нядаўна іх было больш за 2000, напісаў Дзмітрый Лаеўскі, былы абаронца Віктара Бабарыкі, пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі.

За апошнія паўтара гады дзясяткі адвакатаў улады пазбавілі ліцэнзій, некаторыя выйшлі са складу калегій самастойна. Таксама быў прыняты новы закон аб адвакатуры, паводле яго абаронцы не могуць працаваць індывідуальна або ў адвакацкім бюро — толькі ў складзе юрыдычных кансультацый.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]