У Беларусі павялічылася колькасць няшчасных выпадкаў на чыгунцы



Ад пачатку года адбылося 57 здарэнняў, у выніку якіх 40 чалавек загінулі і 17 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Па словах супрацоўніка “Беларускай Чыгункі” Дзмітрыя Шэпілевіча, людзі грэбуюць самымі простымі правіламі бяспекі:

– Людзі ў слухаўках пераходзяць чыгунку або размаўляюць па тэлефоне на тэрыторыі чыгункі, калі пераходзяць яе. Адпаведна не чуюць гукавых сігналаў, якія падае цягнік. Шмат чаго здараецца, калі на чыгунцы гуляюць дзеці, асабліва ў летні час у вёсках, дзе застаюцца без нагляду паблізу чыгункі.

“Таксама ў зону рызыкі на чыгунцы трапляюць асобы нападпітку”, – дадае Дзмітрый Шэпілевіч. За парушэнне правіл бяспекі на чыгунцы прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафа да дзвюх базавых велічынь.

Беларускае Радыё Рацыя