У Беларусі працягваюцца праверкі і ліквідацыі некамерцыйных установаў



У Беларусі працягваюцца праверкі і ліквідацыі некамерцыйных установаў. Аляксандр Лукашэнка яшчэ пад час сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным узгадаў што такіх установаў у Беларусі каля палутара тысяч:

– Вельмі актыўна пачалі працу па ўсім НПО, НКО, так званым „Заходнім СМІ”, якія дэмакратыю нам дарылі, а фактычна насаджалі, і не дэмакратыю, а вось гэты вось тэрор.

Некаторыя ўстановы ўжо паспелі ліквідаваць рашэннем суда, а заснавальнікаў яшчэ не зліквідаваных, спрабуюць запрашаць на нейкія размовы ў адміністрацыі раёнаў дзе гэтыя ўстановы зарэгістраваны. Кажа адзін з заснавальнікаў падобнай установы, які пажадаў не прадстаўляцца:

– Зразумела, што ім зашчэмілі яйкі правяраючым органам. І яны са скуры лезуць, каб па максімуму некага пазбавіць рэгістрацыі, некага праверыць. Яны могуць закрыць за парушэнне, не могуць самі закрыць. Але яны будуць пераканаўча прасіць, каб ты сам закрыўся. 

Праверкі і ліквідацыі некамерцыйных установаў адбываюцца на фоне ператрусаў і затрыманняў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя