У Беларусі працягваюцца затрыманні па палітычных матывах



Cілавікі працягваюць урывацца ў дамы беларусаў і затрымліваць іх па палітычных матывах. Іх катуюць і ўтрымліваюць у ізалятарах у нечалавечых умовах. Акрамя гэтага, на некаторых затрыманых бесперапынна складаюць пратаколы, каб некалькі месяцаў трымаць іх у няволі – паведамляе “Гарадзенская праваабарона”.

У лістападзе праваабаронцы зафіксавалі не менш за 275 затрыманняў. Усяго за мінулы месяц суддзі прызначылі мінімум 12 штрафаў на агульную суму 18 270 рублёў і арыштавалі мінімум 81 чалавека агулам больш як на 1100 сутак.