У Беларусі пройдзе акцыя “Бяспечны Новы год”



З 18 па 24 снежня ў межах акцыі “Бяспечны Новы год” па ўсёй краіне ратавальнікі сумесна з праваахоўнікамі наведаюць гандлёвыя кропкі, якія рэалізуюць насельніцтву піратэхнічныя вырабы. Мэта – выявіць няякасныя вырабы альбо наогул вырабы без ліцэнзіі.

“Таксама пад увагу трапяць і кропкі грамадскага харчавання, бо наперадзе карпаратыўныя вечары”, – адзначае ратавальнік Аляксандр Чарвякоўскі:

– Кавярні, рэстараны, начные клубы. Мерапрыемствы – рэйдавыя, маніторынгі, праверкі гэтых установаў на бяспеку. Забяспечыць бяспеку прабывання там людзей, выключыць перавышэнне колькасці людзей, якія павінны знаходзіцца ў гэтым памяшканні. Вызначыць бяспеку ў выпадку эвакуацыі. Таксама хачу нагадаць, што ва ўсіх гэтых установах катэгарычна забаронена выкарыстанне піратэхнікі.

Завершыцца акцыя “Бяспечны Новы год” 28 снежня. У гэты дзень у месцах масавага знаходжання людзей ратавальнікі правядуць інфармацыйныя мерапрыемствы.

Беларускае Радыё Рацыя