У Беларусі рэкордны прырост хворых на COVID-19 за дзень



28 студзеня Міністэрства аховы здароўя Беларусі аб’явіла пра 2 221 выпадак каронавіруса за мінулыя суткі. Паводле афіцыйных звестак Мінздароўя, гэта рэкордная лічба з пачатку пандэміі. На піку мінулай хвалі ў кастрычніку 2021 году колькасць тых, хто заразіўся COVID-19 за дзень, не выходзіла за межы 2 100 чалавек.

За мінулы дзень, паводле афіцыйных зьвестак Мінздароўя: зарэгістраваны 2 221 пацыент з COVID-19; выпісаныя 1 922 пацыенты; памерлі 17 чалавек.

Агулам з пачатку пандэміі ў беларускае Мінздароўя афіцыйна зарэгістравала 736 299 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. З іх ачунялі 727 857 пацыентаў, памерлі 6 009 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфэкцыяй.

У суседніх краінах таксама фіксуюцца рэкордныя паказьнікі хворых на COVID-19, але лічбы там нашмат большыя: Расея — 98 040 выпадкаў (673 смерці); Польшча — 57 262 выпадкі (271 смерць); Украіна — 34 408 выпадкаў (144 смерці); Літва — 11 365 выпадкаў (12 смерцяў); Латвія — 8 682 выпадкі (9 смерцяў).

[manual_related_posts]