У Беларусі шукаюць пераможцу латарэі, які выйграў 110 тыс. даляраў



Джэкпот ў 225 247 рублёў сарваў гулец латарэі «Спортлато». Пераможны білет быў набыты ў Слуцку. Шчасліўчык зрабіў стаўку на 1,5 рубля, адгадаў усе 5 лічбаў у «Спортлато 5 з 36». Але пераможца пакуль так і не прыйшоў па прыз. Розыгрыш прайшоў 5 лістапада.

Раней 22 жніўня 2012 года шчасліўчыкам дастаўся джэкпот у 244 тысячы 933 рублі, а 10 лістапада 2015 г. – 292 тысячы 542 рублі. А 23 лютага 2014 году некалькі гульцоў падзялілі джепот, які быў больш за 360 тысяч рублёў.

Цяпер джэкпот у «Спортлато 6 з 49» складае 1 мільён 148 тысяч рублёў.

tut.by