У Беларусі скарацілі самаізаляцыю па прыездзе з-за мяжы да 7 дзён



Гэта датычыцца і людзей, якія кантактавалі з хворымі на каронавірусную інфекцыю, і тых, хто прыязджае ў Беларусь з-за мяжы.

14 ліпеня Рада міністраў прыняла пастанову № 401, якая ўносіць змены па тэрмінах самаізаляцыі з 10 да 7 дзён, – піша Нацыянальны прававы партал. Змены ўступяць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання новай пастановы.