У Беларусі складзены гендарны дайджэст
У Беларусі складзены гендарны дайджэст. Ён сабраў 36 гендарных ініцыятываў і арганізацый, а таксама распавёў пра тое, што было зроблена на працягу года (ад 8.03.2019 да 8.03. 2020 года).
„У Беларусі вялікая колькасць людзей займаецца рашэннем праблем, якія звязаныя з гендарнай дыскрымінацыяй, але часта іх праца застаецца нябачнай для шырокай аўдыторыі”, – гаворыцца ў дайджэсце. Тым больш, „феміністак часта абвінавачваюць у іх бяздзейнасці, або паказваюць, чым на самай справе ім варта было б заняцца”.
Чым займаецца сучасны фемінізм (так званая трэцяя хваля) распавяла адна са складальніц дайджэста, кіраўніца „Гендарнай канцэнтрацыі” ECLAB Лена Агарэлышава:
– Гвалты, гендарныя гвалты, рэчы звязаныя з сексуальнымі ў тым ліку згвалтаваннямі, рэчы звязаныя з целам. Напрыклад, цікавыя кантэксты пра тое, што фімінізмы ў прынцыпе могуць быць розныя. То бок тое, за што змагаюцца жанчыны, напрыклад, у Амерыцы ці ў Еўропе. Можа ў нас не заўсёды адно да аднаго пасуе, бо ў нас іншы кантэкст. Гэта таксама так званая крытыка каланіяльнасці, гэта таксама трэцяя хваля фімінізму.
У складанні дайджэста таксама прынялі ўдзел студэнткі „Гендарнай канцэнтрацыі” ECLAB: Надзея Пашык, Валерыя Бабкова, Вольга Шпак і Паліна Хмелеўская.
Беларускае Радыё Рацыя
