У Беларусі спрасцілі атрыманне адраснай сацыяльнай дапамогі



Адпаведны указ № 211 «Аб удасканаленні парадку прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі»  падпісаў Аляксандр Лукашэнка 16 чэрвеня, паведамляе прэс-службакіраўніка дзяржавы.

Дакументам спрашчаецца парадак забеспячэння тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў III групы i дзяцей, якія не прызнаныя інвалідамі, але маюць патрэбу ў такіх сродках.

Па атрыманне неабходных сродкаў рэабілітацыі названыя катэгорыі грамадзян, гэтак жа як і ў цяперашні час інваліды I і II групы і дзеці-інваліды, будуць звяртацца непасрэдна ў Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр.

Указам прадастаўляецца магчымасць выкарыстання сацыяльнай дапамогі не толькі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузнікаў, але і на набыццё іншых неабходных інвалідам I групы і дзецям-інвалідам аналагічных прадметаў гігіены.

Камісіі па прызначэнні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі надзяляюцца правам прызначэння штомесячнай сацыяльнай дапамогі на перыяд больш за 6 месяцаў (але не больш за 12 месяцаў) сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, у якіх абодва бацькі або адзіны з бацькоў у няпоўнай сям’і з’яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама калі адзін з бацькоў у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд за ім.

У выпадку, калі ёсць падставы меркаваць, што дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога можа быць выкарыстаная не па прызначэнні альбо бацькі не ажыццяўляюць належны догляд за дзецьмі, указам замацоўваецца магчымасць яе пералічэння на рахункі арганізацый, якія прадстаўляюць неабходныя сям’і паслугі (рамонт жылога памяшкання, пячнога ацяплення, сантэхнічнага, газавага, электрычнага абсталявання, набыццё паліва і іншае).

Дакумент накіраваны на павышэнне ўзроўню сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стварэнне адзінай сістэмы забеспячэння грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі.

Указ уступае ў сілу з 1 ліпеня гэтага года.