У Беларусі спыняе вяшчанне тэлеканал RTVI



У Беларусі спыняе вяшчанне тэлеканал RTVI, раней ён быў даступны ў кабельных сетках. З канца чэрвеня яго не будзе.

“27 чэрвеня года заканчваецца тэрмін дзеяння дазволу на распаўсюд тэлепраграмы «RTVI» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што выдаецца Міністэрствам інфармацыі. У сувязі з гэтым рэтрансляцыя тэлепраграмы «RTVI» у сетках СТАА «Космас ТБ» будзе спыненая. Апошні дзень трансляцыі — 26 чэрвеня”, — гаворыцца ў паведамленні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: capital.ua