У Беларусі стварылі пункты для бежанцаў



У Гомельскай і Віцебскай абласцях створаныя спецыяльныя пункты дапамогі бежанцам. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Па яго словах, сілавікі кантралююць сітуацыю, ніякіх праблем з мігрантамі, якія прыязджаюць у Беларусь, каб пасля патрапіць у ЕЗ, няма.

“Хачу сказаць як міністр унутраных спраў: праваахоўнікамі сітуацыя цалкам кантралюецца. Да нас звярнуліся па дапамогу 368 бежанцаў. На сёння створаныя спецыяльныя пункты аказання дапамогі бежанцам на тэрыторыі Віцебскай і Гомельскай абласцях, ім аказваецца як матэрыяльная, так і псіхалагічная дапамога. У гэтым пытанні ніякай праблемы няма”, – заявіў Кубракоў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: sb.by